•  Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне ўпэўнена займае ганаровае месца ў фестывальным руху Беларусі. Гэта мерапрыемства цалкам адлюстроўвае магчымасці нацыянальнай культуры, яе ўнікальныя асаблівасці, беларускую багатую народную спадчыну, дазваляе ў поўнай меры дакрануцца да самабытнай беларускай культуры. Наогул, гэта адзіны фестываль, які мае стасус “Нацыянальны” і вызначае культурную прастору сучаснай Беларусі.            Заснавальнікі фестывалю – Маладзечанскі гарадскі выканаўчы камітэт (зараз раённы), дырэктар-мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Міхаіл Фінберг.            Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,…