Spread the love

Калі душа спявае…
Песня – гэта вялікі здабытак чалавецтвам. У ёй захавалася культурная памяць продкаў.
А беларуская народная песня – гэта велізарная скарбніца, яна дае нам
невымерныя веды, разуменне мінулага і сучаснасці.
24 мая 2022 года гасцінна расчыніўсваі дзвері Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу для аматараў народнай песні.
Канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні “Веранёвіца”
Праляцела на адным дыханні і падарыла глядачам незабыўныя ўражання.
Кожны канцэртны нумар у выкананні народнага ансамбля прасякнуты душэўнасцю і шчырасцю і саправаждаўся апладысментамі.
Удзельнікаў народнага ансамюля “Вераснёвіца” заўседы адрознівае шчырасць выканання, уменне зрабіць песню глыбокай, вобразнай і пранікненай. Усё гэта дзякаючы кіраўнікам – Вольге Станкевіч і Святлане Зайцавай.
Мы спадзяем, што песні, якія выконвалі удзельнікі, пакінулі у душы жыватворны агеньчык і будуць натхняць на новыя сустрэчы з народнай песняй.

Т.А.Мяховіч