Запрашаем на “БЯСЕДУ” !
Канцэртныя праграмы ансамбля – гэта своеасаблівы тэатр песні з цікавым чаргаваннем харавых, інструментальных і сольных нумароў, музычны змест якіх дапаўняецца шматколернасцю народных строяў.
Рэпертуар ансамбля вельмі шырокі па сваім дыяпазоне. Песні, якія ўваходзяць у яго з’яўляюцца неад’емнай часткай духоўнага жыцця беларускага народа, напрыклад такія як: “За маладых”, “Маруся”, “Запрагай-ка, бацька, коней”, “Звіняць званчыкі” і інш. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кампазітар Леанід Канстанцінавіч Захлеўны.
Тэксты песень “Маруся”, “Вечарынка”, “Падаюць зоркі” ўжо даўно знаёмыя многім. «Бяседа» – самы гастралюючы беларускі калектыў. Рэпертуар гучыць па ўсёй Еўропе. Але ні ў Аўстраліі, ні ў Румыніі, ні ва Ўкраіне не сустракалі так цёпла, як на Радзіме. Дарэчы, «Бяседа» хоць і фальклорны ансамбль, але ўсе навамодныя музычныя плыні заўважае. На канцэртах часта гучаць і этнічныя матывы ў сучаснай апрацоўцы.