Усе на свята! Усе на Масленіцу!

Spread the love

Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!
Запрашаем вас на вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным
чаканнем блізкага цяпла і вясновага абнаўлення прыроды.
16 сакавіка 2024 года ў Пячэрскім лесапарку з 12.00 да 16.00 адбудзецца святочнае гулянне «Масленіца».
Вас чакаюць конкурсы, песні і танцы. Усе атрымаюць зарад добрага настрою і паспытаюць масленічныя бліны.