21 лютага – Дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай
сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне
моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў
і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай
мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа
без мовы, няма мовы без яе носьбіта.