Spread the love

Слаўгарад святкуе!

Беларуская зямля іздаўна славілася добрымі, таленавітымі, працаздольнымі людзьмі і моцнымі традыціямі. Адна з іх – свята “Дажынкі”.
І ў мінулую суботу, 15 кастрычніка, ў Слаўгарадзе адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2022” – вянец агульных намаганняў працаўнікоў вёскі, іх самаадданай шчырай працы, дзякуючы якой забяспечваецца харчовая бяспека краіны і ў многім дабрабыт нашых грамадзян.
Пакуль госці свята наведвалі падворкі раёнаў, на вуліцах і плошчах гасціннага Слаўгарада ўжо працавалі шматлікія тэматычныя пляцоўкі.
Тым часам, на галоўнай сцэне “Дажынкі-2022” усё было падрыхтавана для правядзення ўрачыстай цырымоніі.
Моманты віншаванняў і ўзнагарод пераможцаў раённых спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю на галоўнай сцэне чаргаваліся з выступленнямі лепшых артыстаў.
Горад Магілёў прыняў самы актыўны ўдзел у падрыхтоўке к “Дажынкам”.
Пляцоўка “Магілёўскі каравай”, якую падрыхтавала установа культуры “ Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”, скарыла ўсіх і стала яркай старонкай святочных урачыстасцей.
Шматлікіх гасцей свята сустракалі Гаспадар і Гаспадыня.
А на пляцоўке… чаго толькі ні было!
Парадавалі сваімі выступленнямі і прынеслі шмат станоўчых эмоцый гледачам творчыя калектывы Магілёва : УК “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”, УК “Дзіцячая школа мастацтваў № 6 горада Магілева”.
Правядзенне дэгустацыі сваёй прадукцыі забяспечылі: ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”, ААТ “Магілёўскі мясакамбінат”, ААТ “Бабушкіна крынка”.
Прэзентацыю кулінарнай прадукцыі, выставу вырабаў з дрэва, гліны, лазы, майстар-класы паказалі навучэнцы УА “Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”, УА “Дзяржаўны прафесійны ліцэй №9 горада Магілёва імя А.Старавойтава”, УА “Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж”, УА “Магілеўскі дзяржаўны машынабудаўнічы прафесійна – тэхнічны каледж”.
І, зразумела, конкурсы, інтэрактыўныя гульні, азотнае шоу.
Пляцоўка ні на хвіліну не заставалася без глядачоў і ўдзельнікаў.
Мы яшчэ раз віншуем усіх працаўнікоў сяла! Жадаем высокіх ураджаяў, міра, дабра, спакою і моцнага здароўя!
Да новых сустрэч, свята “Дажынкі ”!