Вераснёвіца запрашае

Spread the love

Народная песня…. Калі чуеш яе, з захапленнем усведамляеш, якая яна багатая і таленавітая. У ёй – бездань пачуццяў і адчуванняў, дзівосныя глыбіня і пранікнёнасць. Дзе, як не ў песні, можна зразумець характар ​​народа: яго бязмерную шырату, дабрыню і шчодрасць.
12 сакавіка 2021 года гасцінна расчыніў свае дзверы Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу для аматараў народнай песні і народнага ансамбля народнай песні “Вересневица”.
Творчаму калектыву споўнілась 25 год!
Шмат было пройдзена, зроблена, праспявана, шмат чаго змянілася. Але адно застаецца нязменным-гэта любоў да народнай музыкі.
Кожны канцэртны нумар глядачы саправаждалі бурнымі апладысментамі. У зале царыла атмасфера цяпла і па-сапраўднаму свята урачыстасці.
Цеплыя словы былі сказаны у адрас выдатнай жанчыны, а самае галоўнае, стваральніка народнага ансамбля народнай песні “Верасневіца” – Валянціны Іванаўны Фраловай, якая з’яўлялася адданай прыхільніцай народнай музыкі, свае веды, навыкі і шчырую любоў да музычнага мастацтва перадавала праз песню кожнаму слухачу. Яна мела багаты вопыт працы, карысталася заслужаным аўтарытэтам, і вядома ж, любоўю ўсіх удзельнікаў калектыву.
А зараз падтрымлівае ўсе гэта дзеючы кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Верасневіца” Вольга Станкевіч.
Канцэртная праграма праляцела на адным дыханні і падарыла глядачам незабыўныя ўражанні.
Мы яшчэ раз паздраўляем народны ансамбль народнай песні “Верасневіца” с 25-ці годдзем і спадзяемся, што песні, якія выконвалі удзельнікі, пакінулі у душы жыватворны агеньчык, і будуць натхняць на новыя сустрэчы з народнай песняй.

Вядучы метадыст
Мяховіч Т.А.